Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У Выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга сучаснай азербайджанскай паэзіі

30.07.2018
Просмотры: 1996

У Выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга сучаснай азербайджанскай паэзіі. “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія” – не першы сумесны праект беларускіх выдаўцоў і Перакладчыцкага Цэнтра пры Кабінеце Міністраў Азербайджанскай Рэспублікі. Некаторы час назад у перакладзе на беларускую мову выйшла кніга паэзіі Лэйлы Аліевай. Перакладчыкамі ў анталогіі сучаснай азербайджанскай паэзіі выступілi Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч, Юлія Алейчанка, Валерыя Радунь.

Выдавецкі дом “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выпусціў і кнігу паэзіі Чынгіза Алі аглу “Знічкай пакіну цябе я”, а таксама кнігу Севіндж Нурукызы, адрасаваную юнаму чытачу.

У зборніку “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія” змешчаны вершы Самеда Вургуна, Мікаіла Мушвіга, Расула Рзы, Набі Хазры, Лэйлы Аліевай і яшчэ 34 паэтаў, якія ў дваццатым стагоддзі стваралі мастацкі летапіс багатай на гісторыю і асветніцтва старонкі.