Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

"Беларусь Шлях да Вялікай Перамогі"

15.03.2019
Просмотры: 1014

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у выдавецтве "Беларусь" выйшла у свет багата ілюстраванае выданне "Беларусь. Шлях да Вялікай Перамогі" Ермаловіча В.І.

На дакладных гістарычных фактах і матэрыялах разглядаюцца асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Чытач можа прасачыць па кнізе, што адбывалася ў свеце напярэдадні вайны, як трагічныя падзеі лета 1941 г. былі пераадолены і саступілі месца рашучым дзеянням партызан, падпольшчыкаў, усяго насельніцтва Беларусі, а таксама скардынаваным з партызанамі вайсковым аперацыям Чырвонай Арміі.

Трагедыя акупацыі і баявая слава, светлая памяць аб загінуўшых са зброяй у руках і смутак аб мільёнах ахвяр фашысцкіх катаў – усё гэта жыве ў свядомасці не толкі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Мінулае сплялося з сённяшнім днём, славай ветэранаў і болем страт...

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.