Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Пошук агульных інтарэсаў

16.12.2019
Просмотры: 1027

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з вядомым даследчыкам рускай літаратуры, сусветнага літаратурнага працэсу, галоўным рэдактарам часопіса «Руская мова і літаратура ў Азербайджане» (Баку) доктарам філалагічных навук Флорай Наджыевай.

Размова ішла пра сумесныя беларуска-азербайджанскія творчыя, навуковыя і кнігавыдавецкія праекты, скіраваныя на прапаганду беларускай літаратуры ў Азербайджане і азербайджанскай літаратуры – у Беларусі. Спадарыня Флора Наджыева (у ролі перакладчыка і аўтара арыгінальных мастацкіх твораў яна выступае як Флора Наджы) заўважыла, што ў Азербайджане праяўляюць асаблівую зацікаўленасць як да класічнай, так і да сучаснай беларускай літаратуры. У прыватнасці, зусім нядаўна пабачыла свет анталогія беларускай дзіцячай літаратуры на азербайджанскай мове. Таксама ў Баку выйшлі кнігі М.Чаргінца, А.Матвіенкі, з’явіліся публікацыі ў перыядычных выданнях асобных твораў А.Бадака, Т.Сівец, Ю.Алейчанка, А.Ждана ў перакладзе на азербайджанскую мову.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч перадаў азербайджанскай даследчыцы кнігі Чынгіза Алі аглу, Лейлы Аліевай, Севіндж Нурукызы, якія пабачылі свет у перакладзе на беларускую мову ў апошнія гады.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.