Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

“Бярозка” на літаратурнай гасцёўні “Думаць вершы”

16.10.2020
Просмотры: 652

Штогод Палац дзяцей і моладзі праводзіць літаратурную гасцёўню “Думаць вершы”. І трэці год запар на выступленні ўдзельнікаў гасцёўні запрашаюць “Бярозку” – ацаніць літаратурныя творы школьнікаў Мінска і адабраць лепшыя з іх для публікацыі ў часопісе.

Сёлета ўдзельнікам конкурсу прапанавалі напісаць вершы на тэму “Смех без прычыны” – пасмяяцца, а праз смех і сур’ёзна паразважаць пра недасканаласці сацыяльнага жыцця, чалавечыя заганы і недахопы. Цікава, што многія работы былі прысвечаныя залежнасці ад розных гаджэтаў і камп’ютарных гульняў. 

Удзельнікамі конкурсу сталі вучні 6–11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі Мінска. Акрамя дыпломаў, грамат і падзяк за самі творы, якія сябры журы ацэньвалі загадзя, канкурсанты мелі магчымасць атрымаць граматы за лепшую прэзентацыю твора. За гэту ўзнагароду яны таксама змагаліся годна – дэманстравалі не толькі выразнае чытанне вершаў, але і музычнае суправаджэнне, і касцюмаваныя пастаноўкі, і тэатр ценяў, і нават танцы пад вершы. Вызначыць пераможцаў было вельмі-вельмі няпроста.

Пасля выступленняў канкурсантаў рэдактар “Бярозкі” запрасіла ўдзельнікаў конкурсу публікаваць свае творы ў выданні, а таксама паабяцала, што лепшыя конкурсныя вершы і апавяданні будуць надрукаваны ў бліжэйшых нумарах часопіса “Бярозка”.

Крыніца: часопіс "Бярозка".