Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Да 950-годдзя Мінска падрыхтаваны альбом “Горад. Архітэктура. Мы”.

18.07.2018
Просмотры: 652

Да 950-годдзя Мінска выдавецтва “Мастацкая літаратура” сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь падрыхтавала цудоўны падарунак: багата ілюстраваны альбом “Горад. Архітэктура. Мы”. У яго ўвайшлі каля 400 твораў жывапісу, графікі і скульптуры ХХ – ХХI стагоддзяў з калекцыі галоўнага музея нашай краіны, якія ўзнаўляюць аблічча горада: паркі і алеі, храмы і грамадскія будынкі, партрэтная галерэя вядомых людзей, непарыўна звязаных з жыццём Мінска, памятныя гістарычныя падзеі. У канцэпцыі гэтага выдання знайшлі адлюстраванне  ключавыя супастаўленні  ў разуменні жыцця горада: старажытнага і сучаснага, даваеннага і пасляваеннага, урачыстага і паўсядзённага. Сярод аўтараў прац – Я. Драздовіч, М. Філіповіч, М. Дучыц, В. Волкаў, В. Цвірка, М. Данцыг, С. Каткоў, І. Давідовіч, А. Анікейчык, І. Ахрэмчык, З. Азгур, Г. Вашчанка, Л. Шчамялёў, У. Стэльмашонак і многія іншыя знакамітыя прадстаўнікі айчыннага мастацтва.

З творамі жывапісу, графікі і скульптуры, якія ўвайшлі ў альбом, можна пазнаёміцца на выставе “Горад. Архітэктура. Мы” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь да 30 кастрычніка.