Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Дзень адкрытых дзвярэй упершыню пройдзе ў БДУІР анлайн

03.04.2020
Просмотры: 655

4 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбудзецца Дзень адкрытых дзвярэй. Пройдзе ён у фармаце анлайн. Прамая трансляцыя распачнецца ў 10.00 і будзе даступная абітурыентам і бацькам на Youtube-канале ВНУ.


Як паведамілі ў прэс-службе ВНУ, у мерапрыемстве прымуць удзел рэктар БДУІР Вадзім Богуш, першы прарэктар Максім Давыдаў, адказны сакратар прыёмнай камісіі Барыс Нікульшын і дэканы факультэтаў.

"Дзякуючы анлайн-фармату ў Дні адкрытых дзвярэй зможа паўдзельнічаць больш абітурыентаў. Сёння моладзь прывыкла атрымліваць інфармацыю, не выходзячы з дому, а яны - наша галоўная аўдыторыя. Вось мы і прапаноўваем такі варыянт. Да таго ж, гэта зручней для тых абітурыентаў, якія жывуць далёка ад Мінска. Акрамя таго, паглядзець трансляцыю змогуць і бацькі", - адзначыў Вадзім Богуш.

Пытанні ўдзельнікам можна будзе задаць загадзя ў Instagram БДУІР, у раздзеле "Задаць пытанне" на сайце "Электронны абітурыент" і падчас прамога эфіру ў чаце на Youtube-канале БДУІР.

У новым фармаце Дзень адчыненых дзвярэй працягнецца адну гадзіну. Адказы на распаўсюджаныя пытанні, якія не прагучаць анлайн, будуць апублікаваныя ў Telegram БДУІР, а таксама на сайце "Электронны абітурыент".

Абітурыенты таксама могуць пазнаёміцца ​​з універсітэтам з дапамогай віртуальнай экскурсіі па карпусах наведаць аўдыторыі і лабараторыі ўніверсітэта.

Крыніца: "ЗВЯЗДА"