Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’явіла конкурс у галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці

07.09.2018
Просмотры: 1792

Прэзідыумам Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прынята пастанова “Аб аб’яўленні конкурсу на саісканне прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці”.

Усяго у 2019 годзе ўручаць 8 прэмій ФПБ: 5 у галіне літаратуры і мастацтва (за літаратурны і музычны твор, працу ў галіне тэатральнага або кінамастацтва, твор жывапісу, скульптуры, графікі або прыкладнога мастацтва і лепшы твор аб прафсаюзах). Па адной прэміі прадугледжана за высокія дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і ў галіне журналістыкі. Лаўрэата яшчэ адной прэміі вызначаць сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзных і ведамасных устаноў культуры і старшыняў прафсаюзных арганізацый – за актыўную працу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных калектываў.

Дакументы і матэрыялы на саісканне прэміі прымаюцца Камісіяй па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці да 1 снежня 2018 г.

З Палажэннем, а таксама з Пералікам неабходных для прадстаўлення дакументаў можна азнаёміцца на інфармацыйным партале ФПБ.