Фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» адбудзецца 23 жніўня
04.08.2022
Просмотры: 102
23 жніўня 2022 г. у студыі тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Асноўныя мэты конкурсу – павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел
амаль 15 тысяч дзяцей ў чатырох узроставых катэгорыях: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы.
Творчыя нумары, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю.
4 ліпеня 2022 г. у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску прайшоў паўфінал, у якім прынялі ўдзел 30 пераможцаў абласнога і Мінскага гарадскога этапаў.
У фінал прайшлі:
Узроставая катэгорыя I-IV класы:
- Дземянчук Радзіон – «Брэсцкі джяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»,
-
Шэрагава Мілана і Шавяка Міхаіл – «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»,
-
Папсуева Вікторыя – «Магілёўская гарадская гімназія №1»,
-
Баркоў Арсей – «Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі».
Узроставая катэгорыя V-VI класы:
- Гаўрылаў Павел – «Расонскі Цэнтр дзяцей i моладзі»,
-
Пінчук Паліна – «Гімназія г.Петрыкава»,
-
Курман Аляксей – «Сярэдняя школа №2 г. Слоніма».
Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:
- Наско Марыя – «Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы»,
-
Смелаў Уладзіслаў – «Губічская базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна»,
-
Бякрэнь Юльяна – «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна»,
-
Маркава Ганна – «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва».
Узроставая катэгорыя IX-X класы:
- Чуткоў Аляксандр – «Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»,
-
Казлоўская Анастасія – «Сярэдняя школа № 7 г. Ваўкавыска»,
-
Губанаў Максім – «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы»,
-
Дубоўскі Аляксей – «Гімназія № 146 г.Мінска».