Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Газеце «Голас Веткаўшчыны» – 90!

20.05.2021
Просмотры: 1589

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя газеты «Голас Веткаўшчыны» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.

«Ваша выданне мае багатыя гісторыю і традыцыі, імкнецца адпавядаць часу, усебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё краіны і рэгіёна, дапамагае органам мясцовай улады ў вырашэнні штодзённых праблем людзей. Аўтарскаму калектыву газеты ўласцівы грамадзянская пазіцыя, адказнасць, прынцыповасць», – адзначаецца ў віншаванні.

Уладзімір Пярцоў выказаў упэўненасць, што творчы патэнцыял супрацоўнікаў рэдакцыі, адданасць традыцыям, якія былі закладзены старэйшымі пакаленнямі журналістаў, дадуць магчымасць калектыву дабіцца новых перамог, заўсёды ісці ў нагу з часам.

Міністр пажадаў калегам творчага натхнення, шмат цікавых публікацый, добрага настрою, моцнага здароўя і дабрабыту.