Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

"Гумар плюс Алег Гуцол"

18.07.2018
Просмотры: 691

"Гумар плюс Алег Гуцол"

Напярэдадні Дня смеху РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ладзяцца выставы гумарыстычнага малюнка.

У гэтым годзе 31 сакавіка ў РУП "Дом прэсы" адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі карыкатур "Антрапалогія" мастака Алега Гуцола, які актыўна супрацоўнічае з часопісам "Вожык".

Мастак праілюстраваў больш за 60 кніг, прыняў удзел у больш чым 600 міжнародных выстаўках і конкурсах карыкатуры, мае за плячыма салідны творчы багаж. Яго работы – з гумарам і пра жыццё –апублікаваныя на старонках часопіса "Вожык",вельмі імпануюць чытачу.

"Алег Гуцол – унікальная з'ява, чалавек-сонца. Усе яго работы выклікаюць усмешку і здаровы смех. І ўзровень яго прафесіяналізму надзвычай высокі – ён мае свой твар і ўласны мастацкі стыль, яго ні з кім не пераблытаеш" –адзначыў мастак Сяргей Волкаў.

Літаратурны рэдактар часопіса "Вожык" Вераніка Мандзік акцэнтавала: "Антрапалогія –навука пра чалавека. Чалавек — істота разумная. А найпершая прыкмета інтэлекту і розуму –тонкае пачуццё гумару. Гэта тое, чым валодае спадар Гуцол, які дае нам магчымасць зірнуць на жыццё праз яго выдатны мастакоўскі густ і талент".

Правядзенне такіх мерапрыемстваў стала добрай традыцыяй і дазваляе акцэнтаваць увагу на беларускай карыкатуры. Сёння мы можам гаварыць аб існаванні "вожыкаўскай" школы карыкатуры і гумарыстычнага малюнка, якая заснавана на высокім майстэрстве, мае сваіх паслядоўнікаў.