Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Кнігі з Мінска – беларусам замежжа

23.12.2019
Просмотры: 1116

Шэсць бібліятэчак кніг беларускіх выдавецтваў (найперш – на беларускай мове) паступілі ў Расійскую Федэрацыю.

Зборы асветніцкай, адукацыйнай, краіназнаўчай, беларускай мастацкай літаратуры, выдадзенай у дзяржаўных выдавецтвах Рэспублікі Беларусь, патрапяць у Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію  «Беларусы Расіі», рэгіянальную грамадска-культурную арганізацыю «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі», Смаленскую рэгіянальную грамадскую арганізацыю «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці», грамадскую арганізацыю «Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Растоўскай вобласці”», мясцовую грамадскую арганізацыю беларусаў г.Казані «Спадчына», лабараторыю гісторыі дыяспар гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава.

Несумненна, гэта паспрыяе большай цікаўнасці і да беларускай кнігі, і задаволіць патрэбы беларусаў замежжа ў кнігах з Беларусі.

Праект рэалізоўваецца ў межах падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.