Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

29.05.2020
Просмотры: 1148

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае да ўдзелу школьнікаў 4—11 класаў. Прымаюцца плакаты з цытатамі творцы і эсэ.

Па ўмовах конкурсу ўдзельнікі чытаюць творы Рыгора Барадуліна і выбіраюць любую цытату з творчай спадчыны пісьменніка, якая спадабалася, а затым афармляюць плакат у  адпаведнасці з варыянтамі на выбар: выкарыстоўваючы дызайнерскае рашэнне плаката, прапанаванае на партале Нацыянальнай бібліятэкі, альбо асабістым мастацкім афармленнем. Затым яны пішуць невялікае эсэ з тлумачэннем выбару цытаты, сканіруюць творчую работу і дасылаюць разам з эсэ на электронную пошту konkurs.baradulin85@gmail.com альбо выкладаюць у сацыяльнай сетцы Facebook з хэштэгамі #konkurs_baradulin85 #cytata_baradulin.

Мэты конкурсу — павышэнне цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і літаратуры, прыцягненне ўвагі да важнасці чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на найлепшых узорах нацыянальнай літаратуры, садзейнічанне ўкараненню дадатковых форм навучання, а таксама пашырэнне магчымасцей для самарэалізацыі і развіццё творчага патэнцыялу вучняў.

Тры пераможцы, якія зоймуць І—ІІІ месцы, будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і агляднай пляцоўкі) для ўсяго класа альбо сяброў удзельніка конкурсу, фотасесіяй падчас экскурсіі, размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале бібліятэкі і ў навукова-метадычным часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя», кнігамі, падарункамі ад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Акрамя галоўных пераможцаў, будуць адзначаны яшчэ дзесяць найлепшых работ.

Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня. Вынікі будуць абвешчаны да 28 жніўня.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ЛіМ.