Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Конкурс юных журналістаў

20.02.2019
Просмотры: 2250

Рэдакцыя Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» і раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі праводзяць конкурс краязнаўчых газет, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

У вучнёўскіх газетах будуць адлюстраваны гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: вызваленне Рагачова і вёсак раёна, лёс ураджэнцаў Рагачоўшчыны, удзельнікаў ВАВ, іншыя краязнаўчыя тэмы.

Журы ацэніць змест газеты, яе афармленне, арыгінальнасць падачы матэрыялаў, іх навізну, журналісцкія навыкі аўтараў.

Лепшыя артыкулы надрукуюць у раённай газеце “Свабоднае слова”, яны таксама з’явяцца ў экспазіцыях музея “Лёс салдата”.