Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Круглы стол “Учора: сёння і заўтра”

18.07.2018
Просмотры: 1126

Сёння, у рамках выстаўкі "СМІ ў Беларусі",  адбыўся круглы стол “Учора: сёння і заўтра”, прысвечаны 65-годдзю часопіса “Маладосць”.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова рэдактара  часопіса “Маладосць” Святланы Воцінавай, якая спынілася на гісторыі развіцця выдання. “Часопіс пачаў існаваць у культурнай прасторы Беларусі  па ініцыятыве камсамольскага лідара П.М. Машэрава, а  для яго першага нумара спецыяльна пісаў народны паэт Якуб Колас”.  

Зараз часопіс мае сучасны выгляд, закранае тэмы цікавыя моладзі ў тых формах, якія ёй найбольш зразумелыя і блізкія.

З нагоды юбілею  Ганаровай  граматай Міністэрства інфармацыі ўзнагароджаны калектыў часопіса і яго  галоўны рэдактар.

Журналістаў павіншавалі калегі, прадстаўнікі Міністэрства і Саюза пісьменнікаў Беларусі.