Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Мастацкае слова аб’яднае краіны ў Гродна

14.06.2018
Просмотры: 2520
1 чэрвеня ў рамках XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна пройдзе шэраг мерапрыемств, прысвечаных пытанням сучаснай беларускай літаратуры, творчым узаемаадносінам і культурным сувязям паміж краінамі. Арганізатарамі выступяць Міністэрства інфармацыі, Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі гарвыканкам, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Е.Ф.Карскага, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі літаратурна-культурнай супольнасці Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі. У час фестывалю пройдзе семінар “Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе”, у якім возьмуць удзел пісьменнікі, публіцысты, навуковыя даследчыкі, перакладчыкі, прадстаўнікі выдавецкіх устаноў з розных краін. У гэты ж дзень адбудзецца “круглы стол” беларускіх і замежных пісьменнікаў «Дыялог літаратур — дыялог культур». Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць сённяшні стан міжнародных літаратурных адносін, роль мастацкага перакладу нацыянальных літаратур, а таксама шэраг іншых пытанняў.