Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Міні-выстава, прысвечаная Сабору Парыжскай Божай Маці

17.04.2019
Просмотры: 1849

15 красавіка, адбылася сапраўдная культурная катастрофа – пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі. Гэты гатычны храм з’яўляецца не толькі сімвалам французскай сталіцы, але таксама скарбам сусветнай культуры.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца ўнікальныя матэрыялы, якія даюць уяўленне пра выгляд сабора ў XVIII – XIX стагоддзях.

16 красавіка, ў Музеі кнігі адкрылася міні-выстава ў знак салідарнасці і спачування, прысвечаная Сабору Парыжскай Божай Маці

На ёй можна будзе пабачыць выданні 1830-ых гг. славутага раману В. Гюго, эстампы з відамі Нотр-Дама мастака Шарля Мер'ёна 1850-ых гг., выявы інтэр'ераў сабора з каранацыйнага альбому Напалеона Банапарта 1804 г., абрысы храма на мапе Парыжу 1734 г. і інш.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі. Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 красавіка 2019 г.