Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Мінінфарм падорыць беларускія кнігі Цэнтру культуры Беларусі ў Пекіне

17.08.2018
Просмотры: 1142

Бібліятэка сучаснай беларускай літаратуры будзе перададзена ад імя Міністэрства інфармацыі Цэнтру культуры Беларусі ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў. 

Сярод  кніг у тым ліку і выданні, у якіх змешчаны творы кітайскіх паэтаў, што ўпершыню загучалі па-беларуску. Гэта і кнігі серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”, і анталогія кітайскай паэзіі ХХ стагоддзя “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы”.

Перадача беларускіх выданняў адбудзецца пад час паездкі беларускай дэлегацыі ў Кітай для ўдзелу ў Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Bеіjіng ІntеrnаtіоnаlBооkFаіr (BІBF 2018), якая пройдзе ў Пекіне с 22 па 26 жніўня.

Узначальвае дэлегацыю намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, у складзе дэлегацыі кіраўнікі выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, ААТ "Белкніга", выдавецтва “Пачатковая школа”.