Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Міністр інфармацыі наведаў Іванава

26.06.2018
Просмотры: 1440
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч 22 чэрвеня 2018 года прыняў удзел у пасяджэнні Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта. У верасні бягучага года горад Іванава стане цэнтрам правядзення 25-га Дня беларускага пісьменства. У сувязі з гэтым, на пасяджэнне былі вынесены пытанні: “Аб стратэгіі развіцця г. Іванава ў рамках падрыхтоўкі да правядзення Дня беларускага пісьменства” і “ Аб рабоце выдавецкай установы рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты “Янаўскі край” па асвятленні грамадска-палітычных падзей і мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства”. У сваім выступленні на пасяджэнні Аляксандр Карлюкевіч, у прыватнасці, адзначыў, што на свяце будзе шмат гасцей з Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы, Латвіі. Іванаўшчыне ёсць што паказаць гасцям. Відавочна зацікаўленасць кіраўніцтва раёна і грамадскасці правесці свята на высокім узроўні. Пасля заканчэння пасяджэння райвыканкама Міністр інфармацыі азнаёміўся з ходам правядзення работ па рэканструкцыі аб’ектаў горада напярэдадні Дня беларускага пісьменства.