Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

МНС і радыёстанцыя “Цэнтр FM” запускаюць новы сумесны праект

31.03.2020
Просмотры: 730

Новы доўгатэрміновы праект па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці запускае МНС Беларусі сумесна з радыёстанцыяй “Цэнтр FM” пры тэлевізійнай падтрымцы тэлеканала АНТ.

Так, пачынаючы з 30 сакавіка, кожны панядзелак у 7.20 раніцы ў ратавальнікаў будзе асобны блок у праграме “Наша раніца” на АНТ. Вядучыя “Цэнтр FM”, якія ўключацца ў эфір з дапамогай тэлемоста, зададуць пытанні з гісторыі пажарнай службы, адказы на якія гледачы павінны будуць даслаць на працягу тыдня. Пераможца будзе вызначацца кожную пятніцу. У адным з эфіраў будзе разыграны крэатыўны суперпрыз ад МНС!

Акрамя таго, на “Цэнтр FM” працягнецца рубрыка “Фотапаляванне”. Кожны дзень у 7.55 раніцы слухачоў чакае займальная гульня. Сутнасць яе складаецца ў тым, што вядучыя загадваюць прадмет, звязаны з пажарнай бяспекай, і размяшчаюць фрагмент яго выявы ў Instagram Stories акаўнта радыёстанцыі. Удзельнікі пакідаюць каментарыі са сваімі здагадкамі, што гэта за прадмет. Увечары пераможцу сярод тых, хто правільна адказалі, вызначаюць выпадковым чынам.

Падрыхтавана па матэрыялах "Звязда"