Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

«Навінам Старадарожчыны» – 90!

27.05.2021
Просмотры: 1026

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Навіны Старадарожчыны» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.

«Ваша выданне мае слаўную гісторыю і свой стыль. І сёння, працягваючы лепшыя традыцыі, паважаная мясцовая раёнка ўсебакова асвятляе жыццё роднага краю, па-ранейшаму застаецца надзейнай крыніцай актуальнай інфармацыі пра самыя важныя падзеі краіны і Старадарожскага раёна», – гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць матэрыялаў. Праблемы эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, беражлівага стаўлення да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю.

Міністр падзякаваў калектыву рэдакцыі за нястомную працу, праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця рэгіёна.

Уладзімір Пярцоў выказаў упэўненасць, што супрацоўнікі выдання і надалей будуць ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі нашай Айчыны, а таксама пажадаў усяму калектыву выдатных творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, нязменнай адднасці чытачоў.