Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Новы праект Белтэлерадыёкампаніі і БДУ

31.10.2019
Просмотры: 866

«Не вучы вучонага» – пад такой назвай Белтэлерадыёкампанія і БДУ запусцілі сумесны праект. Ён арыентаваны на школьнікаў і папулярызуе навуку сярод моладзі, а таксама дзейнасць маладых вучоных БДУ.

Тэматычная рубрыка выходзіць штотыдзень на тэлеканале «Беларусь 2» па серадах у 15.45 у рамках інтэрактыўнай маладзёжнай праграмы «Пін_код».

Кожны выпуск прысвечаны адной з навуковых сфер гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін.

Героі сюжэтаў — таленавітыя дзеці і маладыя вучоныя БДУ, якія спецыялізуюцца на канкрэтным прадмеце.

Падчас баталій героям трэба не толькі прадэманстраваць веды, але і паказаць кемлівасць і нестандартнасць рашэння прапанаванага задання. Пераможцу ў гэтым спаборніцтве вызначыць глядач шляхам адкрытага галасавання ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Унікальнасць праекта – у аўтарскім складзе. Ініцыятыва, канцэпцыя і рэалізацыя праекта цалкам належаць студэнтам БДУ — трэцякурсніцам факультэта журналістыкі Ганне Гукіш і Дар’і Куксе. Кіраўніком праектнага маладзёжнага калектыву выступіла загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Алеся Кузьмінава.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».