Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Падарунак Цяньцзінскаму ўніверсітэту замежных моў

14.07.2020
Просмотры: 766

Важкі ўнёсак зрабіла "Мастацкая літаратура" ў справе папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. 

Дырэктар выдавецтва  Алесь Бадак перадаў дырэктару Цэнтра Якуба Коласа Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Вользе Шахаб серыю кніг "Ключавыя канцэпты кітайскай культуры" і іншыя актуальныя выданні, якія спатрэбяцца даследчыкам, спецыялістам-перакладчыкам і кітайскім студэнтам-беларусістам падчас навучання. 

Варта адзначыць, што гэта першы кітайскі ўніверсітэт, дзе пачалося навучанне беларускай мове як спецыяльнасці бакалаўрыяту, і менавіта яго супрацоўнікі і студэнты актыўна далучыліся да перакладу вышэйзгаданай кніжнай серыі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва "Мастацкая літаратура".