Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Памёр журналіст Віктар Карамазаў

16.08.2023
Просмотры: 613
У наступным годзе ён адзначыў бы свой 90-гадовы юбілей. 

Biктap Карамазаў нapaдзiўcя ў Чэpыкaве Maгiлёўcкaй вoблacцi ў cям’i нacтaўнiкaў. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у раённых газетах Магілёўскай вобласці, абласным выданні «Магілёўская праўда», з 1964 года ў рэспубліканскай газеце «Звязда». Спачатку літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, далей — загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва.

Таксама працаваў у газеце «ЛіМ», часопісе «Полымя», галоўнай рэдакцыі «Тэлефільма», рэдкалегіі Беларускага тэлебачання.

Тэмы ягоных літаратурных твораў —  Вялікая Айчынная вайна (раман «Бежанцы») і лёс беларускай вёскі (хрэстаматыйнае апавяданне «Дзяльба кабанчыка» і аповесць «Дзень Барыса і Глеба»). 

Ён вывучаў гісторыю беларускага мастацтва, сябраваў з мастакамі і маляваў сам. Некалькі кніг прысвяціў жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў.