Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Пісьменнік Анатоль Бутэвіч адзначае 70-годдзе

26.06.2018
Просмотры: 1337
15 чэрвеня адзначае свой 70-гадовы юбілей пісьменнік і краязнаўца Анатоль Бутэвіч.

Творчасць Анатоля Бутэвіча – каштоўны здабытак беларускай літаратуры. Галоўнай тэмай яго кніг з’яўляецца гістарычнае мінулае роднага кута. Анатоль Бутэвіч – аўтар многіх кніг гісторыка-дакументальнага жанру і гістарычнай прозы.

Анатоль Бутэвіч працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Чырвоная змена”, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У розныя гады займаў пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па друку, Міністра інфармацыі, Міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь.