Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Адзначаны дзяржавай

27.11.2018
Просмотры: 2183

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі удастоены дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў наступныя супрацоўнікі.

Ордэнам Пашаны узнагароджана вядучы рэдактар галоўнага выпуску УП ”БелТА” Аліна Шрубок.

Медалём “За працоўныя заслугі” узнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара – начальнік цэнтра знешніх камунікацый  УП “БелТА” Марта Чвей , рэдактар аддзела перакладаў цэнтра знешніх камунікацый УП “БелТА” Наталля Кавалеўская, наладчык паліграфічнага абсталявання рамонтна-механічнага цэха ААТ "Паліграфкамбінат імя Я.Коласа" Юрый Пракапенка.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны  галоўны рэдактар выдавецтва УП “БелТА” Галіна Галаватая, вядучы фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі рэдакцыі візуальнай інфармацыі УП “БелТА” Леанід Шчаглоў.

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь” прысвоена першаму намесніку галоўнага рэдактара ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня” Міхаілу Лябедзіку.

Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада 2018 г.