Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Працягваецца падрыхтоўка да экспедыцыі “Дарога да Святыняў”

14.08.2018
Просмотры: 2064

Працягваецца падрыхтоўка да юбілейнай, 25-й рэспубліканскай навукова-асветніцкай  экспедыцыі  "Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая традыцыйна з'яўляецца састаўной часткай свята Дня беларускага пісьменства. У  экспедыцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя пройдзе па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завершыць свой маршрут у "сталіцы" Дня беларускага пісьменства 2018 года – горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

У адпаведнасці з графікам адбыліся два папярэднія выезды. Рабочая група наведала горад Іванава і гарадскія пасёлкі Ружаны (Пружанскі раён) і Целяханы (Івацэвіцкі раён).

У Іванава асноўнай мэтай візіту быў удзел ініцыятараў экспедыцыі "Дарога да Святыняў" у пашыраным пасяджэнні супрацоўнікаў райвыканкама і прадстаўнікоў Брэсцкага аблвыканкама, адказных за арганізацыю Дня беларускага пісьменства - 2018. Супрацоўнікі аддзела адукацыі Іванаўскага райвыканкама выказалі зацікаўленнасць у максімальна эфектыўным выкарыстанні духоўна-асветніцкага патэнцыялу экспедыцыі. 

У Ружанах і Целяханах удзельнікі рабочай групы абмеркавалі пытанні правядзення прэзентацыйных канферэнцый-сустрэч.