Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»

17.02.2023
Просмотры: 208

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія былі выдадзены ў 2022 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

· «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»,

· «Лепшы твор прозы»,

· «Лепшы твор драматургіі»,

· «Лепшы твор публіцыстыкі»,

· «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»,

· «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»,

· «Лепшы дэбют».

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.