Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Прэзентацыя кнiг Віктара Ляскоўскага

13.12.2019
Просмотры: 790

13 снежня а 13-й гадзіне ў кнігарні «КнігаПоліс» (г.Мінск, вул.Сурганава, 11) у рамках акцыі «Чытаем разам са «Звяздой», адбудзецца прэзентацыя кніг «Антошкин щенок» и «Колючая книжка» беларускага дзіцячага пісьменніка Віктара Ляскоўскага.

Віктар Ляскоўскі – добра вядомы дзецям пісьменнік. Калі вы замовіце яго вершы ці казкі ў бібліятэцы, хутчэй за ўсё пачуеце ў адказ, што ўсе кнігі зараз «на руках». Ці не гэта лепшы падарунак для аўтара? Пісаць для сучасных дзяцей вельмі няпроста, асабліва вершы: выразнага рытму, дакладнай рыфмы і цікавага зместу недастаткова, патрэбна штосьці незвычайнае, такое, што чапляе, гульня слоў і сэнсаў.

У творах Віктара Ляскоўскага ўсё гэта ёсць. Здаецца, што яны напісаныя самімі героямі, выдумшчыкамі і фантазёрамі. Калі ёсць аўтобусы-гармонікі, то куды схаваліся тралейбусы-раялі і трамваі-саксафоны? Куды будуць ставіць непаслухмяных дзяцей, калі праектаваць і будаваць дамы без вуглоў? Ці сапраўды так небяспечна гладзіць сабаку па хвасце: нават калі вельмі злы, не стане ж ён кусацца хвастом! Так жартуе аўтар і яго героі.

Запрашаем на прэзентацыю!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ «Белкніга».