Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кнігавыдання будуць абмеркаваны ў Пекіне

21.08.2018
Просмотры: 1306
Падчас удзелу дэлегацыі беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў у 25-м Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы  запланавана абмеркаванне рэалізацыі Мемарандуму паміж  Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі па «Праекту перакладу і публікацый класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі» на 2015-2020 гады.

Мемарандум быў падпісаны ў 2015 годзе у рамках удзелу Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінскім міжнародным кніжным кірмашы ў якасці краіны – ганаровага госця.