24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўе (зараз горад Вевіс у Літве) была надрукавана асаблівая кніга, правобраз цяперашняга падручніка для самых маленькіх школьнікаў. "Буквар языка словенска" стаў першым у свеце выданнем з такой назвай.
Навіна пра тое, што ў першага Буквара беларускія карані, з’явілася гады два таму пасля візіту ў Лондан старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, вучонага-кнігазнаўца Алеся Сушы і даследаванняў, праведзеных ім у бібліятэцы Мідл Тэмпл.
Сёлета вясной Каралеўскай бібліятэкай Даніі лічбавая копія Буквара 1618 года была перададзена Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.