Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Спецыяльны выпуск часопіса «Беларусь» падрыхтуюць журналісты Гомельшчыны

26.05.2022
Просмотры: 240
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч наведаў Гомельскі аблвыканкам, каб абмеркаваць сумесныя праекты.

Размова, у якой удзельнічаў і намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, ішла пра супольныя праекты па медыйнаму асвятленню жыццядзейнасці розных галін вытворчасці, народнай гаспадаркі ў Гомелі, на Гомельшчыне. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць пра спецыяльны «гомельскі выпуск» у часопісе «Беларусь», які выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда». Кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко падтрымаў неабходнасць прадстаўлення патэнцыялу вобласці на старонках англамоўнага выдання, якое прэзентуе нашу краіну, яе здабыткі ў розных накірунках. 

Таксама абмеркавалі падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства ў Добрушы ў верасні 2022 года. Мяркуецца, што Саюз пісьменнікаў Беларусі прыме актыўны ўдзел у мерапрыемствах традыцыйнага свята беларускага асветніцтва і беларускай нацыянальнай культуры і літаратуры. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».