Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

15 студзеня завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс “Пад знакам Года малой радзімы”

28.08.2018
Просмотры: 4152
15 студзеня апошні дзень прыёму матэрыялаў  на рэспубліканскі творчы конкурс сярод сродкаў масавай інфармацыі “Пад знакам Года малой радзімы!”, арганізатар якога – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты конкурсу: рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне павагі да “малой радзімы”, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па зберажэнню і адраджэнню роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце “малая радзіма”, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку альбо якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на Інтэрнэт-сайтах на працягу 2018 года.

Koнкypcныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі па адрасе: 220004, г.Мінск, np.Пераможцаў, 11.