Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Сумесную прэзентацыю правялі Выдавецкі дом “Звязда” і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

14.06.2018
Просмотры: 1063
З 1 чэрвеня ў беларускіх школьнікаў пачнуцца летнія канікулы. Каб садзейнічаць зніжэнню колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у летнія месяцы, Выдавецкі дом “Звязда” сумесна з супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях арганізавалі прэзентацыю кніг Генадзя Аўласенкі “Как зверята безопасность на воде изучали” і “Как зверята Никитке правила поведения в лесу объясняли”. У рамках прэзентацыі, якая адбылася ў бібліятэцы Мінскага раённага цэнтра культуры, вучні пачатковых класаў атрымалі шмат карысных парад аб тым, як неабходна паводзіць сябе ў экстрэмальных выпадках, што могуць узнікнуць падчас адпачынку ў лесе або каля вадаёмаў. Які нумар набіраць у выпадку аварыйнай сітуацыі? Што рабіць, калі заблукаў у лесе? Адказы на ўсе гэтыя пытанні дапамогуць дзецям не разгубіцца, калі яны сутыкнуцца з непрадбачнымі абставінамі.