Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

«Сустрэчы з Караткевічам» пачынаюцца ў Доме кнігі «Светач»!

15.04.2020
Просмотры: 746

16 красавіка а 12-й гадзіне ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца першая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».

Арганізатары праекта - ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» - гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

На першай сустрэчы размова пойдзе пра пераклады твораў пісьменніка на русскую і іншыя мовы свету.

У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк.

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»