Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Таямніцы беларускай гісторыі з Людмілай Рублеўскай

19.02.2020
Просмотры: 1505

18 лютага ў дзіцячай бібліятэцы № 10 прайшла сустрэча вучняў 8 - 9 класаў сярэдняй школы № 121 горада Мінска з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Сустрэча адбылася ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. Аўтар прэзентавала сваю кнігу «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда».

Людміла Рублеўская расказала пра таямніцы беларускай гісторыі XVIII стагоддзя, экранізацыю першай часткі цыкла — рамана «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», якая хутка выйдзе на экраны, і пра тое, ці будзе працяг сагі, якая на сённяшні дзень налічвае пяць кніг. Гаворка была пра тое, як на «Беларусьфільме» матэрыялізавалася прыдуманая аўтарам Жалезная Чарапаха – танк на паравым рухавіку па чарцяжах Леанарда да Вінчы, як пказана ў фільме легендарная бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора, і дзе здымалі Слуцкі замак, які ўжо не існуе.

Пасля сустрэчы ўсе змаглі атрымаць аўтограф пісьменніцы.

Крыніца - Выдавецкі дом «Звязда».