Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Трыццацігадовы юбілей  адзначае часопіс “Роднае слова”

18.07.2018
Просмотры: 1108
Другога лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне з нагоды 30-гадовага юбілею часопіса “Роднае слова”.

Будучы аўтарытэтным і грунтоўным навуковым выданнем Беларусі, за 30 гадоў існавання ён унёс значны ўклад у развіццё беларускай навукі і культуры, даў дарогу многім вядомым навукоўцам. За плённую працу ў развіцці сродкаў масавай інфармацыі калектыў рэдакцыі атрымаў Падзяку ад імя Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Карлюкевіча,  а яе галоўны рэдактар  –  З. І. Падліпская – Ганаровую грамату Міністэрства інфармацыі.  

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Прэзідыуму  НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, дырэктары Інстытутаў мовазнаўства імя Я. Коласа і літаратуразнаўства імя Я. Купалы, вядомыя дзеячы беларускай навукі, сярод якіх – А.В.Статкевіч-Чабаганаў, А.А.Лукашанец, В.І. Іўчанкаў, А.І.Лакотка і інш., а таксама прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, культуры і адукацыі.