Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У межах праекта “Больш чым часопіс”: “МаладосTEAM” у ГрДУ!

23.03.2020
Просмотры: 1038

У межах праекта “Больш чым часопіс”: “МаладосTEAM” у ГрДУ!

16 сакавіка ў Навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі лекцыі часопіса “Маладосць”, прысвечаныя літаратурна-мастацкай перыёдыцы, яе гісторыі і сучаснасці, а таксама рэдакцыйнай рабоце.

Будучым журналістам — адно, будучым філолагам — другое: кожная спецыяльнасць арыентавана на сваё, таму са студэнтамі кожнай спецыяльнасці быў праведзены асобны практыкаарыентаваны занятак, элементамі якога былі і вандроўкі ў мінулае выдання, і расповед пра акалічнасці супрацоўніцтва з літаратурнымі легендамі — Быкавым і Караткевічам, і удзел у сённяшнім жыцці выдання маладых паспяховых аўтараў. Дадайце сюды гульню ў рэдактараў з выпраўленнем рэальных стылістычных памылак і розыгрыш прызоў — і атрымаеце ўяўленне пра даволі нясумна праведзеныя вучэбныя гадзіны. Нясумна, але з відавочнай карысцю. Прынамсі, так падаецца.

Заняткі са студэнтамі 1 і 3 курсаў правяла галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава па запрашэнні дырэктара Навуковай бібліятэкі ГрДУ Мікалая Грынько.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».