Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У падарожжа са «Звяздой»

11.12.2019
Просмотры: 713

10 студзеня ў рамках акцыі «Звязда» сустракаецца з сябрамі» ў сярэдняй школе № 173 горада Мінска вядомая пісьменніца Алена Стэльмах прадставіла вучням 4-х класаў свае кнігі: «В гостях у Франциска Скорины», «Большое представление для Сонечки», «Дуб і крумкач».

Дзве з гэтых казак выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда» ў серыі «Книга волшебства», і яны сапраўды незвычайныя. Героі падарожнічаюць у часе і становяцца сведкамі розных падзей з гісторыі Беларусі. Любуюцца ўнікальнай прыродай Белавежскай пушчы, знаёмяцца з прыгажуняй Барбарай Радзівіл, дапамагаюць Францыску Скарыну.

Гэта займальнае падарожжа ў часе вельмі спадабалася дзецям, і яны з задавальненнем дзяліліся сваімі цікавымі гісторыямі. На памяць аб сустрэчы ўсе атрымалі аўтограф аўтара.

Стельмах_1.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».