Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У серыі «Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара» новая кніга

16.09.2021
Просмотры: 1389

У серыі «Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара» выйшла кніга «Сонца грэе, колас спее» для дзяцей ва ўзросце ад трох да сямі гадоў, у якую ўвайшлі творы мастацкай літаратуры і фальклору. Гэтыя творы можна выкарыстоўваць бацькам, выхавацелям устаноў дашкольнай адукацыі для арганізацыі заняткаў па развіцці маўлення. Паэтычныя і празаічныя творы, змешчаныя ў кнізе, знаёмяць з нашай Радзімай, з’явамі прыроды, порамі года, жывёламі, птушкамі, раслінамі, а таксама з прафесіямі, адзеннем, рэчамі і прадметамі побыту.


Творы кнігi «Сонца грэе, колас спее» рэкамендаваны  вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі для выкарыстання ў розных відах дзіцячай дзейнасці – выразным чытанні, расказванні, завучванні на памяць, гульнях і  іншых занятках. Цудоўныя вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў  дапамогуць выхаваць дзяцей разумнымі, дапытлівымі, уважлівымі, добрымі, а таксама неабыякавымі да гісторыі своёй краіны, народных традыцый, прыроды, багаццяў айчыннай літаратуры.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.