Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У Слонім завітае "Жывая класіка"

30.08.2019
Просмотры: 2237

Падчас Дня беларускага пісьменства ў Слоніме адбудзецца фінал штогадовага рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", прысвечанага Году малой Радзімы ў Беларусі i 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

“Жывая класіка” – сумесны праект Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэсспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі і тэлекампаніі ”Сталічнае тэлебачанне”, накіраваны на пошук і падтрымку таленавітай моладзі. За гады правядзення конкурс выйшаў на рэспубліканскі ўзровень. Яго пераможцаў узнагароджваюць напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

У 2019 годзе ў фінал выйшлі 15 удзельнікаў у трох узроставых групах, у кожнай з якіх журы выбера пераможцаў. Фіналісты прачытаюць творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Анатоля Грачанікава, Васіля Віткі і іншых вядомых пісьменнікаў.