Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У Выдавецкім доме «Звязда» выходзіць кніга паэтаў Берасцейшыны

31.08.2022
Просмотры: 643
У Выдавецкім доме «Звязда» працягваецца выданне паэтычных кніг, якія прадстаўляюць вершы лепшых майстроў беларускага прыгожага пісьменства XX — XXI стагоддзяў. Толькі што здадзены ў друкарню зборнік «Адчыненая хаціна». 

І хаця на кнігах няма пазнакі серыі, іх аб’ядноўвае агульная стылістыка афармлення. А яшчэ тое, што ўкладальнікам усіх зборнікаў з’яўляецца адзін з цікавейшых пісьменнікаў сучаснасці — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп. Зараз ён узначальвае і секцыю паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Тры яркіх паэты прадстаўлены ў кнізе, укладзенай Віктарам Шніпам, — Алесь Каско, Васіль Сахарчук, Іван Арабейка. Іх унутраны свет, іх мастацкуія вобразы і сімвалы — сведчанне глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет сучасніка, незвычайнай сілы жаданне паяднаць чалавека і яго родны кут у адно цэлае, зрабіць родныя вобразы галоўнай кропкай прыцягнення ў жыцці. Можа быць, і гэты зборнік «Адчыненая хаціна» нагадае айчынным крытыкам, літаратуразнаўцам, што і пра іх творчасць, творчасць аўтараў з глыбінкі, яшчэ варта сказаць шмат добрых слоў. 

ДАВЕДКА:

Раней у Выдавецкім доме «Звязда» пабачылі свет паэтычныя кнігі Анатоля Сыса, Леаніда Дранько-Майсюка, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Алеся Бадака, Віктара Шніпа, а таксама калектыўны зборнік паэтаў Гродзеншчыны, дзе пад адной вокладкай былі прадстаўлены творы Міхася Васілька, Юркі Голуба, Мар’яна Дуксы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».