Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Васіля Ткачова «Мішэнь»

09.03.2020
Просмотры: 1733

Прыемная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Васіля Ткачова «Мішэнь».

Васіль Юр’евіч Ткачоў – пісьменнік, драматург, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і член Саюза тэатральных дзеячаў.

У новую кнігу пісьменніка ўвайшлі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі.

У аповесці “Мішэнь”, апавяданнях і п’есе “Дзіцяае шампанскае, альбо Пазакласны ўрок” аўтар звяртаецца да сённяшняга дня падлеткаў. Фарміраванне здаровай і сацыяльна адказнай асобы – на гэтым акцэнтуе асноўную ўвагу пісьменнік.

Творы Васіля Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”