Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

У выдавецтве «Мастацкай літаратуры» выйшаў 4-ы том збору твораў Янкі Брыля

17.02.2020
Просмотры: 979

У 2019 годзе ў «Мастацкай літаратуры» выйшаў чацвёрты з дзесяці запланаваных тамоў збору твораў Янкі Брыля.

Да стварэння выдання спрычыніліся супрацоўнікі аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы  і літаратуры НАН Беларусі: навуковы рэдактар тома – загадчык падраздзялення, кандыдат філалагічных навук Алена Васілевіч, падрыхтоўкай тэкстаў і каментарыя займаўся навуковы супрацоўнік Валерый Назараў.

Варта адзначыць, што прапанаваная кніга ўваходзіць у першы навукова каментаваны збор твораў Янкі Брыля. Сярод аповесцяў 1954 – 1991 гг., якія склалі том, – «На Быстранцы», «Апошняя сустрэча», «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», «Муштук і папка». Творы суправаджаюцца гісторыка-літаратурным, тэксталагічным і рэальным каментарыем.

Крыніца - sozvuchie.by.