Сёлета ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць незвычайная серыя знакамітых казак свету “12 месяцаў”. У кожнай з дванаццаці кніжак творы падабраны такім чынам, каб у выніку прыемнае чытанне (альбо праслухоўванне, калі мець на ўвазе тых дзяцей, якія яшчэ не навучыліся чытаць) хлапчукі і дзяўчынкі маглі расцягнуць роўна на колькасць дзён аднаго з месяцаў. У мастацкім афармленні серыі выкарыстаны ілюстрацыі як лепшых беларускіх мастакоў-класікаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, так і сучасных прафесійных мастакоў нашай краіны.
Заключнай кнігай серыі павінна стаць выданне ў наступным годзе своеасаблівага выбранага, куды ўвойдуць дванаццаць найбольш папулярных казак – як беларускіх, так і замежных. Аднак галоўнай яго асаблівасцю стане тое, што ў афармленні кнігі будуць выкарыстаны ілюстрацыі мастакоў-школьнікаў.
У сувязі з гэтым “Мастацкая літаратура” аб’яўляе конкурс для мастакоў-школьнікаў “Ствараем кнігу разам”.
Для ілюстрацый прапануюцца наступныя творы:
Лепшыя ілюстрацыі будуць выкарыстаны ў кнізе, а таксама змешчаны на сайце “Мастацкай літаратуры”.
Мастацкія работы прымаюцца па пошце да 15 лістапада 2020 года па адрасе: 220004, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, “Мастацкая літаратура”. Можна дасылаць і на электронны адрас выдавецтва: mail@mastlit.by.
Тэлефон для даведак: 8-029-704-51-29
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Беларусь».