Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Узнагароды Мінінфарма атрымалі супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

10.02.2023
Просмотры: 463

За высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры і мастацтва, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, правядзенне тэлевізійных эфіраў найважнейшых падзей культурнага жыцця краіны, урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам, супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі атрымалі ўзнагароды Мінінфарма.

Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена:

· рэдактару галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Аляксандру Мойскаму;

· прадзюсару выканаўчаму галоўнай дырэкцыі тэлеканала ”Беларусь 3“ генеральнага прадзюсарскага цэнтра Ганне Панцялеевай.

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

· намеснік дырэктара – загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала ”Культура“ генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага радыё Навум Гальпяровіч;

· спецыяльны карэспандэнт аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Алена Спірыдовіч.