Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

“Вандроўкі па гарадах” “Беларусі”

18.03.2019
Просмотры: 2356

Найлепшая магчымасць пазнаёміцца са сваёй краінай – здзейсніць цікавую вандроўку па гарадах і мястэчках. “Вандроўкі па гарадах” запрашаюць выправіцца ў міні-экскурсію па Беларусі і звярнуць увагу на самае значнае і адметнае.

У выданні згадваюцца не толькі важныя імёны і даты, але і распавядаецца пра рэчы, цікавыя для маленькіх чытачоў. Незвычайныя музеі краіны, сталічныя паркі адпачынку, Гродзенскі заапарк і Гомельскі цырк – пра ўсё гэта можна прачытаць у кнізе і пры магчымасці наведаць падчас сямейнага падарожжа.

Каб дапамагчы школьнікам падрыхтавацца да ўрокаў гісторыі і лепш запомніць важныя даты, значная ўвага акцэнтавана на асноўных падзеях айчыннай гісторыі. Але прапанаваная вандроўка па гарадах – толькі нагода для грунтоўнага знаёмства з нашай краінай. Памочнікамі ў гэтай справе могуць стаць і кнігі, прысвечаныя беларускай гісторыі, і мастацкія творы гістарычнага жанру.

Выпуск выдання ажыццёўлены выдавецтвам “Беларусь” па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.