Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Вечар старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца

18.07.2018
Просмотры: 707
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў юбілейны вечар вядомага грамадскага дзеяча, аўтара многіх дэтэктыўных раманаў - старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Іванавіча Чаргінца. З 80-годдзем славутага літаратара павіншавалі Першы намеснік КІраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў, намеснік прэм'ер-міністра краіны Васіль Іванавіч Жарко, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Дрыга і іншыя.

Павіншаваць старэйшыну пісьменіцкага цэха краіны прыйшлі калегі - акадэмік Нацыянальная Акадэміі навук Беларусі доктар філалагічных навук Уладзімір Гніламёдаў, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгій Марчук, Уладзімір Вялічка, кіраўнікі абласных пісьменніцкіх арганізацый, а таксама зоркі беларускай эстрады, расійская вакальная група ветэранаў-"афганцаў" "СССР".