Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выдавецкі дом "Звязда" прэзентаваў кнігу Надзі Букі ў "Светачы"

07.06.2019
Просмотры: 1996

7 чэрвеня ў адноўленай краме “Светач” сеткі “Белкніга” мастачка і пісьменніца Надзя Бука прэзентавала сваю дзіцячую кнігу “Бася і яе чароўны свет”, якая днямі пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”.

Гэта казка, як і папярэдняя кніга аўтара “Бася і Піглас”, – пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненнне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі.

Наведвальнікі сустрэчы пазнаёміліся з новымі чароўнымі персанажамі – гласпіямі, бубласамі, Пувай, Атыкекай. Як і ў першай кнізе, галоўная гераіня Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму, а таксама вучыць чытачоў верыць у цуды і ствараць свае ўласныя казачныя сусветы.