Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выдавецкі дом «Звязда» прымае ўдзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці»

16.12.2021
Просмотры: 638

Удзел у рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» прымае Выдавецкі дом «Звязда». Цэнтрам яго увагі сталі дзіцячыя дамы. Менавіта туды прыбываюць падарункі ад беларускага выдавецтва — кніжкі з цікавымі малюнкамі ад беларускіх пісьменнікаў. Чарговая партыя кніжнай прадукцыі прыбыла ў Панямунскі дзіцячы дом горада Гродна.

Старт рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» быў дадзены яшчэ 14 снежня. У гэты ж дзень кіраўніцтва Выдавецкага дома «Звязда» наведала дзіцячы дом у Мінскай вобласці. Гродна стала другім горадам, куды прыехалі кніжкі. Наступным адрасам стане дзіцячы дом у Мсціслаўі на Магілёўшчыне, а 26 снежня кніжная прадукцыя прыбудзе ў сацыяльную вёску ў Мар’інай Горцы. 

1639566551488.jpg

Выдавецкі дом «Звязда» праводзіць традыцыйную навагоднюю акцыю «Нашы дзеці» сумесна з акцыянерным таварыствам «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», — паведаміў намеснік дырэктара выдавецтва Уладзімір Мосін. — Сёння мы прывезлі ў Панямунскі дзіцячы дом кнігі, якія выдаюцца ў нашым Выдавецкім доме. Усе кнігі — нашых беларускіх аўтараў, большасць з якіх на беларускай мове. Гэта казкі, аповесці, аповеды, вершы, прыгодніцкія і фантастычныя гісторыі. Дзеці змогуць пазнаёміцца з творамі Міхася Пазнякова, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Раісы Баравіковай, Генадзя Аўласенкі, Людзмілы Рублеўскай.

Усяго ў Панямунскі дзіцячы дом дастаўлена каля 350 кніг.

1639566551470.jpg

Па словах дырэктара Панямунскага дзіцячага дома Нэлі Стралкоўскай, такі падарунак вельмі каштоўны. Дзецям варта больш чытаць добрых сучасных твораў, ведаць беларускіх пісьменнікаў. Таксама дырэктар спадзяецца, што, магчыма, хтосьці з іх правядзе ў будучым сустрэчу з дзецьмі і раскажа аб сваёй творчасці. 

Цяпер у Панямунскім дзіцячым доме пражывае 44 дзіцяці школьнага ўзросту. Усе яны знаходзяцца пад дзяржаўнай апекай. Пры гэтым не ўсе бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, але яны не могуць выконваць свае абавязкі з-за хваробы. Большасць дзяцей — сацыяльныя сіроты. Прадпрыемствы горада аказваюць дзіцячаму дому шэфскую дапамогу. Сюды з падарункамі абавязкова прыязджаюць прадстаўнікі арганізацый і ведамстваў падчас акцыі «Нашы дзеці».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».