Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выдавецкі дом «Звязда» рыхтуе да друку «Гісторыю беларускіх кніжных знакаў»

21.12.2021
Просмотры: 471
У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку кніга вядомага ў Беларусі і за яе межамі экслібрысіста Алега Судлянкова «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў. XVІ — XX стст.»

21-6_kopiya_13.jpg


Дасведчаны кніжнік Алег Судлянкоў расказвае гісторыю айчыннага кніжнага знака, паказвае яго месца ў лёсе найцікавейшых кніжных збораў, пра некаторыя з якіх, на вялікі жаль, да сённяшняга часу захаваліся толькі ўспаміны.

Часта, адгарнуўшы вокладку кнігі, якая нам спадабалася, — расказвае загадчык кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» Наталля Шчарбакова, — мы і не звяртаем увагі на адбіты на вокладцы герб ці не заўважаем прыклеены з унутранага боку вокладкі лісток з лацінскім надпісам «Ex lіbrіs...» альбо «З кніг...» І дарэмна. За такімі надпісамі, за малюнкамі, якія характарызуюць змест таго ці іншага кнігазбору, зацікаўленні яго ўладальніка, — вялікая, красамоўная гісторыя. Алег Судлянкоў прапанаваў нам выданне, якое асвятляе гісторыю кніжнага знака ў Беларусі і памежных краінах за некалькі мінулых стагоддзяў. Чытаючы кнігу слыннага бібліяфіла, здаецца, дыхаеш кніжным паветрам, падарожнічаеш па розных бібліятэках... Такой кнігі не толькі ў нашым выдавецтве, але і ў кнігавыданні апошніх дзесяцігоддзяў, на мой погляд, не было. Зараз сітуацыя выпраўляецца. Лічу, што бібліятэкі краіны будуць лічыць за гонар мець у сваіх зборах такое выданне.

Выпуск кнігі Алега Судлянкова «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў. XVІ — XX стст.» запланаваны на першы квартал 2022 года, да чарговай — XXІX па ліку — Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».